Logo Polskiego Radia
Print

20 і 21 траўня ў Касьцёле ў Беларусі памоляцца за хворых на СНІД

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.05.2017 08:09
Трэцяя нядзеля траўня ва ўсім сьвеце зьяўляецца днём малітвы за людзей, якія памерлі ад СНІДу.
Photo: pixabay.com

20 і 21 траўня ў Касьцёле ў Беларусі памоляцца за хворых на СНІД
Трэцяя нядзеля траўня ва ўсім сьвеце зьяўляецца днём малітвы за людзей, якія памерлі ад СНІДу.
У сувязі з гэтым, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі, заклікаў сьвятароў правесьці 20-21 траўня набажэнствы за ахвяраў гэтай хваробы, а таксама дадаць гэтую інтэнцыю да заклікаў Малітвы вернікаў падчас сьвятой Імшы.
На адным з сымпозіюмаў, які праходзіў пад тэмай «Касьцёл і СНІД», мітрапаліт менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: «Касьцёл вельмі часта называюць «статкам Пятра« ці «каўчэгам збаўленьня«. Гэта датычыць таксама і хворых на СНІД. Ужо даўно прыйшоў час, каб на хворых на СНІД паглядзець не як на адкінутых і забытых супольнасьцю людзей.
Напэўна, нехта знойдзе прыклад, як у некаторых краінах хворых на СНІД ізалююць. Мы, як хрысьціяне, павінны паглядзець на іх так, як глядзеў на хворых ці нават грэшных Езус Хрыстус. Ці пасароміў Ён схопленую на чужалостве жанчыну, якую хацелі ўкаменаваць? Наадварот, тым, якія хацелі яе ўкаменаваць, Ён паказаў, што і яны грэшныя, а адпускаючы яе, сказаў ёй больш не грашыць.
Галоўны прынцып – гэта адрозьніваць зло ад чалавека. Трэба любіць чалавека і быць міласэрным да яго. У той жа час з дапамогай Божай ласкі трэба змагацца з грахом...»

У сувязі з гэтым, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі, заклікаў сьвятароў правесьці 20-21 траўня набажэнствы за ахвяраў гэтай хваробы, а таксама дадаць гэтую інтэнцыю да заклікаў Малітвы вернікаў падчас сьвятой Імшы.

На адным з сымпозіюмаў, які праходзіў пад тэмай «Касьцёл і СНІД», мітрапаліт менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў: «Касьцёл вельмі часта называюць «статкам Пятра« ці «каўчэгам збаўленьня». Гэта датычыць таксама і хворых на СНІД. Ужо даўно прыйшоў час, каб на хворых на СНІД паглядзець не як на адкінутых і забытых супольнасьцю людзей.

Напэўна, нехта знойдзе прыклад, як у некаторых краінах хворых на СНІД ізалююць. Мы, як хрысьціяне, павінны паглядзець на іх так, як глядзеў на хворых ці нават грэшных Езус Хрыстус. Ці пасароміў Ён схопленую на чужалостве жанчыну, якую хацелі ўкаменаваць? Наадварот, тым, якія хацелі яе ўкаменаваць, Ён паказаў, што і яны грэшныя, а адпускаючы яе, сказаў ёй больш не грашыць.

Галоўны прынцып – гэта адрозьніваць зло ад чалавека. Трэба любіць чалавека і быць міласэрным да яго. У той жа час з дапамогай Божай ласкі трэба змагацца з грахом...»

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт