Logo Polskiego Radia
Print

Праваабаронцу стараюцца хутка вылечыць і пасадзіць за краты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.05.2017 13:06
Віцебскі праваабаронца з-за абвастрэньня сардэчнай хваробы апынуўся ў шпіталі.
www.pixaby.com

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў, якога суд прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях, з-за абвастрэньня сардэчнай хваробы апынуўся ў шпіталі.

5 траўня з ізалятара праваабаронцу адвезьлі ў шпіталь. Раней яго затрымалі паводле пастановы суда, які прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў акцыях 25 і 26 сакавіка. Паўла Левінава пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту, сярод іншага на 11 траўня ў яго заплянавана апэрацыя ў сувязі з хваробай сэрца.

«Мяне тут хочуць тэрмінова вылечыць, каб адправіць на суткі»,- кажа праваабаронца. «Пакуль адчуваю сябе не надта. Колькі я тут прабуду ня ведаю, бо вакол мяне бегае ўвесь шпіталь, нават лекараў у выходныя выклікаюць. (...) Увесь мэдычны пэрсанал пытае: “А хто вы такі, што да вас такая ўвага?”. Людзі, якія тут працуюць, здзіўлены такой увагай, - перадае словы Левіна Радыё Рацыя.

25 сакавіка ў Віцебску прайшла акцыя прысьвечаная Дню Волі, на наступны дзень людзі выйшлі на вуліцу, каб выказаць салідарнасьць з затрыманымі днём раней. Павел Левінаў даводзіў на судзе, што не браў удзелу ў несанкцыянаваных акцыях, а назіраў за імі як праваабаронца.

17 красавіка судзьдзя Кастрычніцкага раённага суда Іна Грабоўская пастанавіла пакараць Паўла Левінава 15 суткамі арышту, выканаць рашэнне суду міліцыянты ўзяліся 5 траўня.

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт