Logo Polskiego Radia
Print

Статкевіч усклаў кветкі на магілы савецкіх жаўнераў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.05.2017 17:48
У акцыі памяці прынялі ўдзел каля 30 грамадзкіх актывістаў.
Фота са старонцы Мікалая Статкевіча ў сацыяльнай сетцы Facebook.Фота са старонцы Мікалая Статкевіча ў сацыяльнай сетцы Facebook.facebook.com/nikolaj.statkevich

8 траўня, у дзень заканчэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе палітычныя актывісты ўсклалі кветкі на магілы савецкіх жаўнераў, якія загінулі пры вызваленьні Менска. Акцыю ўзначаліў старшыня аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыялістычнай партыі «Народная грамада» Мікалай Статкевіч.

Памяць загінулых жаўнераў на Вайсковых могілках Менска ўшанавалі каля 30 прадстаўнікоў «Народнай Грамады» і Руха салідарнасці «Разам». Мікалай Статкевіч паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што «з-за магілаў за акцыяй назіралі 4 асобы ў цывільным і з відэакамэрай».

ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт