Logo Polskiego Radia
Print

На Гарадзеншчыне зьявіцца новы завод бытавой хіміі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.05.2017 18:21
Пабудаваць яго намераны беларускі вытворца бытавой хіміі група кампаніяў «Ромакс».
Фота: freesmi.byФота: freesmi.byfreesmi.by

У ліпені-жніўні група кампаній «Ромакс», якая валодае сеткай дыскаунтэраў бытавой хіміі й касметыкі «Востраў чысціні», мае намер запусціць новую вытворчасць чысьцячых сродкаў. Пра гэта заяўляе інфармагенцтва БелаПАН са спасылкай на паведамленьне кампаніі.

На вытворчай базе групы кампаній у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці будзе пабудаваны новы завод па вытворчасьці парашкоў, вадкіх мыйных сродкаў і сродкаў гігіены. У завод будзе інвэставана каля мільёна даляраў.

«На дадзены момант мы бачым магчымасць замясціць некаторыя віды імпартнай прадукцыі, якія прысутнічаюць на беларускім рынку, якаснымі аналягамі, якія найлепшым чынам задаволяць попыт», - растлумачыла кампанія «Ромакс» сваё рашэнне аб адкрыцьці заводу.

На новым заводзе плянуецца выпускаць штомесяц 2 тысячы тонаў прадукцыі. Працаваць на ім будуць 70 спецыялістаў.

naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт