Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі забараняюць курэньне ў машыне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.05.2017 17:03
На грамадзкае абмеркаваньне вынесены адпаведны праект дэкрэта Лукашэнкі.
www.flickr.com

Дэкрэт называецца «Аб дзяржаўным рэгуляваньні абарачэньня тытунёвых вырабаў і электронных сыстэмаў курэньня». У праекце дэкрэту прапануецца прыраўняць «электронныя цыгарэты» да звычайных і забараніць продаж парагенэратараў непаўналетнім. Таксама прапануецца стварыць дзьве катэгорыі зонаў, «вольных ад курэньня».

У першую катэгорыю, дзе курэньне забароненае зусім, прапануецца ўнесьці працоўныя месцы, ліфты, дапаможныя памяшканьні шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў, дзіцячыя пляцоўкі, пляжы, прыпынкі грамадзкага транспарту, сам грамадзкі транспарт, установы фізычнай культуры і спорту, і таксама асабістыя аўтамабілі, калі ў іх прысутнічаюць дзеці да 14 гадоў.

У другую катэгорыю, дзе курыць можна будзе толькі ў спэцыяльна адведзеных для гэтага месцах, увайшлі аб’екты гандлю, грамадзкага харчаваньня, вытворчыя памяшканьні, дзяржаўныя ўстановы і ўстановы адукацыі, арганізацыі сацыяльных, банкаўскіх, страхавых і гатэльных паслуг ды інш..

Узяць удзел у абмеркаваньні можна праз форму зваротнай сувязі або ў тэме на форуме Pravo.by. Да якога часу будзе доўжыцца цяперашняе грамадзкае абмеркаваньне, і калі праект дэкрэту будзе ўзяты на дапрацоўку, не паведамляецца.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт