Logo Polskiego Radia
Print

Менскі суд адмовіў у рэгістрацыі новага абʼяднаньня

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.05.2017 12:45
Новую арганізацыю – «Моладзь Адраджэньня» плянавалі стварыць актывісты «Моладзі БНФ».
www.pixabay.com

6 лютага бягучага году яны падалі дакумэнты ва ўпраўленьне юстыцыі пры Менгарвыканкаме на рэгістрацыю моладзевага культурна-асьветніцкага аб’яднаньня «Моладзь Адраджэньня». Улады адмовілі ў рэгістрацыі на падставе дробных і надуманых «парушэньняў».

Актывісты абскардзілі адмову ў Менскім гарадзкім судзе, дзе даводзілі што ўстаноўлены парадак стварэньня грамадзкіх абʼяднаньняў быў выкананы і папрасілі прызнаць адмову незаконнай і абавязаць упраўленьне юстыцыі зарэгістраваць арганізацыю. Учора стала вядома, што суд адмовіў у задавальненьні дадзенай скаргі.

Гэта ўжо другая адмова ў рэгістрацыі за апошні год. Грамадзкае аб’яднаньне не ставіла сабе палітычных мэтаў. Згодна статуту, мэтамі арганізацыі зьяўляецца папулярызацыя і адраджэньне беларускай мовы, беларускіх традыцый і гісторыка-культурнай спадчыны, ажыцьцяўленьне культурна-асьветніцкай працы сярод моладзі, садзейнічаньне фармаваньню ў моладзі нацыянальнай сьвядомасьці, прыцягненьне моладзі да аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Паводле «Моладзі БНФ»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт