Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка ляціць з працоўным візытам у Кітай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.05.2017 16:23
13-16 траўня беларускі кіраўнік правядзе працоўны візыт у Кітайскую Народную Рэспубліку.
«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёце«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёцеwww.belavia.by

У Пэкіне Аляксандар Лукашэнка прыме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях", дзе выкладзе прапановы беларускага боку па паглыбленьні і пашырэньні супрацоўніцтва на эўразійскім кантынэнце з акцэнтам на сумеснае мірнае ўзаемавыгаднае разьвіцьцё.

Падчас форуму беларускі кіраўнік плянуе правесьці шэраг двухбаковых сустрэч і перамоў замежнымі лідарамі. Заплянавана таксама двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цьзіньпінам, на якой плянуецца абмеркаваньне далейшага практычнага напаўненьня новага этапу беларуска-кітайскіх адносін – давернага ўсебаковага стратэгічнага партнэрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Цяперашні візыт Лукашэнкі ў Кітай – ужо дзесяты афіцыйны. Папярэдні візыт Лукашэнка ладзіў у верасьні 2016 году.

Тыдзень таму Лукашэнка даваў у Менску прэс-канфэрэнцыю кітайскім СМІ, дзе апавядаў пра пэрспэктывы беларуска-кітайскіх стасункаў. Але месяцам раней Лукашэнка насьцярожыўся «незбалянсаванасьцю» гандлю з Кітаем: кітайскі імпарт нашмат пераважвае беларускі экспарт.

Паводле Белта/Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт