Logo Polskiego Radia
Print

У менскім музэі рыхтуецца вечарына памяці вэтэранаў Арміі Андэрса

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.05.2017 18:14
Ідзецца пра жаўнераў Другога польскага корпусу зь Беларусі, якія ўдзельнічалі ў вызваленьні Італіі.
Generał Władysław  Anders  i jego żołnierze  Foto: WikipediaGenerał Władysław Anders i jego żołnierze Foto: Wikipedia

Мерапрыемства заплянавана на 17 траўня а 17.30 у кіназалі Дзяржаўнага музэя гісторыі Вялікай айчыннай вайны. Суарганізатарамі выступілі таксама амбасада Польшчы ў Менску ды гісторык Ігар Мельнікаў.

Падчас імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя ягоных кніг «Забытыя героі» ды «Адысэя палешука». Першая зь іх расказвае пра лёс беларускіх жаўнераў Першай польскай незалежнай паветрана-дэсантнай брыгады, якія ўвосень 1944 году вызвалялі Галяндыю ад нацыстаў. Другая – гэта аўтабіяграфічныя ўспаміны беларуса, жаўнера 3-й карпацкай стралковай дывізіі Паўла Нічыпарука, які ў Арміі генэрала Андэрса змагаўся супраць нацыстаў пад Монтэ-Касына.

У рамках вечарыны памяці таксама будзе паказаны дакумэнтальны фільм «Доўгі шлях дадому» вытворчасьці «Майстэрні Ўладзімера Бокуна». Стужка расказвае пра лёс беларускага андэрсаўца Якуба Конана.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт