Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пройдзе канцэрт «Музычныя дыялёгі»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2017 13:07
Гэта музычнае аб’яднаньне трох краін - Польшчы, Беларусі і Ўкраіны.
фота: Інстытут польскі

18 траўня 2017 году ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Менску пройдзе канцэрт «Музычныя дыялёгі», які музычна аб’ядноўвае тры краіны: Польшчу, Беларусь і Ўкраіну. Нацыянальны камэрны ансамбаль «Кіеўскія салісты» пад кіраўніцтвам Рамана Рэваковіча і саліст-акардэаніст Клаўдзіюш Баран выканаюць беларускую, польскую і ўкраінскую музыку.
У праграме канцэрта прагучаць ужо стаўшыя клясыкай польскія творы – выдатны, энэргічны «Канцэрт для струннага аркестра» Гражыны Бацэвіч і прыгожая «Серэнада для струннага аркестра» Мечыслава Карловіча. Дапаўненьнем дыялёгу стануць дзьве прэм’ерныя пʼесы для баяна і струнных: «LIVINLIV» украінскага кампазытара Аляксандра Шымкі і «Подых восені» беларускага кампазытара Дзьмітрыя Лыбіна. Сольную партыю ў гэтых творах выканае выбітны польскі акардэаніст Клаўдзіюш Баран, які ў цяперашні час займае пасаду рэктара Музычнага ўнівэрсытэта імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве.
Канцэрт ажыцьцяўляецца ў супрацоўніцтве з Фондам «Pro Musica Viva» і Польскім інстытутам у Менску, пры фінансавай падтрымцы горада Варшавы.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт