Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі курыць 29,6% насельніцтва

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.05.2017 15:37
Сярэдні ўзрост пачатку курэньня – 17,4 (у дзяўчат каля – 20 гадоў, у юнакоў – 16,9 гадоў).
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі курыць 29,6% насельніцтва. Пра гэта сьведчаць вынікі маштабнага дасьледаваньня фактараў рызыкі ўзьнікненьня неінфэкцыйных захворваньняў (STEPS), паведаміла журналістам намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня арганізацыі мэдыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Тацьцяна Мігаль.

STEPS было падзелена на тры этапы: анкетаваньне, фізычныя вымярэньні й этап біяхімічных дасьледаваньняў. Вынікі анкетаваньня сьведчаць пра тое, што працэнт тых, хто курыць, па рэспубліцы складае 29,6%, пры гэтым штодня курыць 27,1% насельніцтва. Сярэдні ўзрост пачатку курэньня – 17,4 (у дзяўчат каля – 20 гадоў, у юнакоў – 16,9 гадоў). Працэнт непітушчых – больш за 12%.

Працэнт тых, хто заўсёды або часта дадае соль у працэсе ежы, ці салёны соўс, ці дасольвае, – больш за 31,7%. Заўсёды ці часта ўжываюць апрацаваныя прадукты з высокім утрыманьнем солі 35,6% насельніцтва.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт