Logo Polskiego Radia
Print

«Беларускія ўікэнды». Чарговы фільм па-беларуску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2017 09:11
26-28 траўня адбудуцца паказы кранальнай трагікамэдыі «Пакуль ногі носяць».

/

Напішыце нешта«Беларускія ўікэнды». Чарговы фільм па-беларуску – камэдыя «Пакуль ногі носяць»
26-28 траўня адбудуцца паказы кранальнай трагікамэдыі «Пакуль ногі носяць» па-беларуску ў кінатэатры «Масква». У галоўных ролях – Джэк Нікалсан і Морган Фрымэн. На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom.
Эксцэнтрычны мільярдэр Эдвард Коўл (Джэк Нікалсан) і аўтамэханік Картэр Чэмберс (Морган Фрымэн) пражылі сваё жыцьцё па-рознаму, але ніколі ня мелі магчымасьці спыніцца і задумацца, навошта. Цяпер, калі яны апынуліся на суседніх ложках у шпіталі і ў іх аднолькавы дыягназ – рак, таварышы па няшчасьцю вырашаюць, пакуль ногі носяць, выканаць усе свае запаветныя жаданьні.
Гэты фільм – бэнэфіс двух геніяльных актораў нашага часу: выбуховага Джэка Нікалсана і стрыманага Моргана Фрымэна. Фільм камэдыйны, але адначасова ён прымушае задумацца пра важныя рэчы.
На беларускую мову галоўныя ролі агучылі Павал Харланчук і Алесь Малчанаў.
Паказы адбудуцца 26-28 траўня ў кінатэатры «Масква». Пачатак сэансаў а 19:00. Білеты можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.
….

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт