Logo Polskiego Radia
Print

Актывісту Руху «За Свабоду» вярнулі тэхніку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2017 11:00
Доказаў парушэньняў з боку Ігара Салаўя не знайшлі.

Актывісту Руху «За Свабоду» вярнулі тэхніку, доказаў парушэньняў не знайшлі
Сябру Руху «За Свабоду» з Пінску Ігару Салаўю вярнулі кампутары, якія былі канфіскаваныя ў канцы сакавіка. Міліцыя падазравала яго ў падрыхтоўцы агітацыйных матэрыялаў да акцыі 1 траўня, але доказаў не знайшла.
Як лічыць Салавей, тэхніку ў яго канфіскавалі, бо палічылі арганізатарам акцыі. «Пасьля ранейшых акцый я прысутнічаў на ўсіх судах у Пінску, яны вырашылі, што я зацікаўлены, а, значыць, арганізатар», – адзначыў актывіст Руху.
Ён падкрэсьліў, што «калі людзі хочуць выйсьці на плошчу – ня важна хто запрашае, улада, апазыцыя – гэтаму не павінны перашкаджаць». «Тым болей, калі выходзяць у Дзень працы, каб патрабаваць лепшых умоваў працы», – заключыў Ігар Салавей.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт