Logo Polskiego Radia
Print

Рассельхазнагляд забараніў імпартаваць малако з 6 беларускіх прадпрыемстваў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.05.2017 10:27
Расейскае ведамства заяўляе, што яны сыстэматычна парушалі санітарныя нормы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Рассельгаснагляд увёў абмежаваньні на пастаўкі малочнай прадукцыі з шасьці беларускіх прадпрыемстваў. Расейскае санітарнае ведамства заяўляе, што яны сыстэматычна парушалі санітарныя нормы.

Як перадае расейскае інфармагенцтва РБК, абмежаваньні датычаць паставак у Расею сухога малака, сыру, масла й сухой малочнай сыроваткі. Пастаўкі часова забароненыя з акцыянэрнага таварыства «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод», ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», ААТ «Малочная кампанія «Наваградскія дары», ААТ« Пружанскі малочны камбінат» і ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

Раней, 15 траўня, Рассельгаснагляд узмацніў лябараторны кантроль дзевяці прадпрыемстваў зь Беларусі. Таксама былі ўведзеныя абмежаваньні на пастаўку прадукцыі з прадпрыемстваў ПУП «Малочны полюс» і ТАА «Камчацкая рыба» – з-за выпадкаў парушэньня якаснага складу ў прадукцыі.

rbc.ru/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт