Logo Polskiego Radia
Print

КДБ Беларусі арыштаваў 11 функцыянэраў сыстэмы аховы здароўя

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.05.2017 11:12
Іх падазраюць у арганізацыі «падстаўных» тэндэраў на закупку мэдабсталяваньня.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain/CC0

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі па падазрэньні ў атрыманьні хабару затрымаў 11 працаўнікоў сыстэмы аховы здароўя з чатырох рэгіёнаў Беларусі – паінфармавала прэс-служба ведамства.

Паводле заявы КДБ, 18 красавіка пры атрыманьні хабару ў памеры 2,8 тысячаў эўра быў затрыманы галоўны лекар Пінскай цэнтральнай бальніцы. Пазьней за атрыманьне хабару былі затрыманыя дзесяць кіруючых работнікаў сыстэмы аховы здароўя Гомельскай, Магілёўскай і Гарадзенскай вобласьцяў, а таксама Менска. Як паведамляе КДБ, сумы незаконных грашовых узнагародаў складалі ад 400 даляраў да 5 тысячаў.

Заяўляецца, што арыштаваныя лекары займаліся арганізацыяй падстаўных тэндэраў на пастаўку абсталяваньня ды рэагентаў і за перамогу «патрэбнага» пастаўшчыка атрымлівалі ад яго пэўную долю ад сумы кантракту.

Акрамя функцыянэраў сыстэмы аховы здароўя, КДБ затрымаў і зьмясьціў пад варту некалькіх прадстаўнікоў камэрцыйных структураў.

kgb.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт