Logo Polskiego Radia
Print

У Буэнас-Айрэс можна зьлётаць без візы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.05.2017 13:27
Пачаў дзейнічаць бязьвізавы рэжым паміж Беларусьсю і Аргентынай.
pixabay.com

Беларусы з 19 траўня могуць уязджаць у Аргентыну без віз, паведамляе сайт пасольства Беларусі ў Аргентыне.

"Грамадзяне Беларусі, якія зьяўляюцца ўладальнікамі агульнаграмадзянскіх пашпартоў, могуць уязджаць, сьледаваць транзытам і часова знаходзіцца на тэрыторыі Аргентыны без віз на працягу пэрыяду, якi не перавышае 90 сутак з дня першага ўезду бесперапынна на працягу каляндарнага года", — гаворыцца ў паведамленьні дыппрадстаўніцтва.

Для грамадзян Аргентыны з сёньня таксама дзейнічае бязвізавы рэжым для ўезду ў Беларусь.

Пагадненне аб увядзеньні бязвізавага рэжыму з Аргентынай было падпісанае ў Менску 24 кастрычніка 2016 года ў час беларуска-аргентынскіх кансультацый паміж МЗС.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт