Logo Polskiego Radia
Print

Місія МВФ будзе працаваць у Беларусі ў чэрвені

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.05.2017 15:59
Гаворка пойдзе пра актуальную сытуацыю ў беларускай эканоміцы.
Photo: Bruno Sanchez-Andrade Nuño/flickr.com/Commercial use allowed

Місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі 5-12 чэрвеня. Яе ачоліць кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман.

Як вядома, Беларусь спадзяецца на атрыманьне крэдыту ў памеры 3,5 млрд даляраў. Аднак перамовы з МВФ ідуць ужо працяглы час і не даюць выніку. Экспэрты заяўлялі пра неабходнасьць правядзеньня структурных рэформаў беларускай эканомікі.

На сустрэчах, якія праходзяць рэгулярна, абмяркоўваюцца пытаньні ЖКГ, кампэнсацыі насельніцтвам жыльлёва-камунальных паслугаў, павышэньне эфэктыўнасьці кіраваньня дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

У чэрвені 2017-га гаворка пойдзе пра актуальную сытуацыю ў беларускай эканоміцы.

euroradio.fm/БелТА/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт