Logo Polskiego Radia
Print

Пэдагогам заплацяць за догляд за дзецьмі да пачатку урокаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.05.2017 16:20
Нагадаем, 12 траўня кіраўнік краіны даручыў перагледзець графік працы школ.
Polska Szkoła w GrodniePolska Szkoła w Grodniezpb.org.pl

Пэдагогам, якія будуць прыглядаць за дзецьмі да пачатку урокаў, калі школы пяройдуць на новы графік працы, аплацяць працу. Пра гэта заявіла намесьнік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

- Увесь час, які настаўнікі адпрацуюць, ім будзе аплачаны, - сказала намесьнік міністра.

Нагадаем, 12 траўня кіраўнік краіны даручыў перагледзець графік працы школ. «Раней за 9 раніцы ўрокі пачынаць ня трэба», - заявіў Лукашэнка.

Пасьля гэтага ў многіх школах задумаліся аб новым графіку працы з 1 верасьня. Навучальныя ўстановы, якія працуюць у дзьве зьмены, разглядаюць варыянт пачынаць заняткі ў 8.30 або 9.00, а тыя, якія працуюць у адну змену - з 9.00. Пры гэтым для зручнасьці бацькоў, якім рана на працу, школы будуць адкрыты з 8 раніцы, а педагогі глядзець за дзецьмі да пачатку урокаў.

tut.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт