Logo Polskiego Radia
Print

На адкрыцьці MILEX-2017 прадэманстравалі зьнішчэньне дывэрсантаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.05.2017 11:44
У Менску адчынілася маштабная выстава ўзбраеньняў.
Дэманстрацыя бронеаўтамабіляў "Кайман" на адкрыцьці выставы MILEX-2017 ў Менску. Кадр з трансьляцыі "Ваен-ТБ". Дэманстрацыя бронеаўтамабіляў "Кайман" на адкрыцьці выставы MILEX-2017 ў Менску. Кадр з трансьляцыі "Ваен-ТБ". youtube/screen/voentv.mil.by

Адным з галоўных элемэнтаў шоў, паказанага на адкрыцьці міжнароднай выставы MILEX-2017, стала імітацыя зьнішчэньня бандфармаваньня, якое незаконна перасякло мяжу Беларусі. Пра гэта паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА. Міжнародная выстава ўзбраеньняў праходзіць у Менску з 20 па 22 траўня.

Паводле сцэнару трэніроўкі, жаўнеры беларускай арміі блякуюць і зьнішчаюць вайсковую калёну, якая перайшла мяжу й паспрабавала захапіць бліжэйшы населены пункт. У трэніроўцы былі задзейнічаны верталёты Мі-8, нямецкі аўтажыр «Калідус», бронетранспарцёры БТР-80 і ўпершыню паказаныя бронеаўтамабілі «Кайман» беларускай вытворчасьці.

Выстава MILEX-2017 праводзіцца на пляцоўках Менск-Арэны і аэрапорту "Менск-1". У выставе прымаюць удзел каля 140 фірмаў з Беларусі, Кітая, Казахстана, Нямеччыны, Расеі і Ўкраіны.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт