Logo Polskiego Radia
Print

Агучаныя імёны найлепшых экспарцёраў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.05.2017 15:40
Крызыс у Расеі патрабуе шукаць новыя экспартныя рынкі – кажуць пераможцы конкурсу.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

22 фірмы, якія дасягнулі самых высокіх даходаў ад экспарту, былі названыя ў пятніцу ў Менску. У беларускай сталіцы завяршыўся конкурс «Найлепшы экспарцёр 2016 году». Перамагло ў конкурсе акцыянэрнае таварыства «Сервалюкс» Яўгена Баскіна – паведамляе партал TUT.BY. Фірма адпраўляе за мяжу 60% сваёй прадукцыі.

Перамагчы праблемы, зьвязаныя з крызысам на расейскім рынку, «Сервалюксу» ўдалося, дзякуючы дывэрсыфікацыі экспарту. Калі раней на іншыя рынкі пастаўлялася толькі 2% прадукцыі фабрыкі то ў гэтым годзе долю не-расейкіх рынкаў плянуецца давесьці да 20% – паведаміў журналістам Яўген Баскін.

Сярод новых рынкаў ён назваў Цэнтральную Азію, Паўднёвы Каўказ, а таксама Кітай. Усе ж пераможцы конкурсу ў мінулым годзе асвоілі 103 новых рынкі.

Сярод пераможцаў конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2016 году» апынуліся фірмы «Атлянт», «Кронаспан», EPAM Systems, Stadler Minsk, «Беларускі мэталюргічны завод», «Магатэкс» і іншыя.

tut.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт