Logo Polskiego Radia
Print

Створаны грамадзкі савет па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2017 14:11
Сябрам камітэту, між іншымі, стаў грамадзкі дзеяч і пісьменьнік Васіль Якавенка.
Diana Markosian [Public domain], via Wikimedia Commons

Створаны грамадзкі савет па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС
Сябрам камітэту, між іншымі, стаў грамадзкі дзеяч і пісьменьнік Васіль Якавенка.
Пры Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях створаны грамадзка-кансультацыйны савет па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Гэты камітэт мае разглядаць усе найбольш вострыя праблемы, зьвязаныя зь ліквідацыяй наступстваў і з разьвіцьцём атамнай энэргетыкі.

„Утварэньне як бы чыноўніцкае й не чыноўніцкае, таму ў яго ўваходзяць кіраўнікі грамадзкіх чарнобыльскіх арганізацый. Па тым палажэньні, якое прынятае, двойчы на год будзем зьбірацца й абмяркоўваць надзённыя пытаньні”, - паведаміў Якавенка.
Васіль Якавенка ў першай палове 90-х гадоў быў заснавальнікам і нязьменным рэдактарам адзінай „чарнобыльскай” газэты „Набат”. Кіраўнік сацыяльна-экалягічнага саюза „Чарнобыль”. Цяпер апякуецца сайтам у Інтэрнэце „Мы – нацыя!”. З дня на дзень выйдзе з друку яго аповесьць „Зямля, даруй…”.
racyja.com/аз

Сябрам камітэту, між іншым, стаў грамадзкі дзеяч і пісьменьнік Васіль Якавенка.

„Утварэньне як бы чыноўніцкае й не чыноўніцкае, таму ў яго ўваходзяць кіраўнікі грамадзкіх чарнобыльскіх арганізацый. Па тым палажэньні, якое прынятае, двойчы на год будзем зьбірацца й абмяркоўваць надзённыя пытаньні”, - паведаміў Якавенка.

Васіль Якавенка ў першай палове 90-х гадоў быў заснавальнікам і нязьменным рэдактарам адзінай „чарнобыльскай” газэты „Набат”. Кіраўнік сацыяльна-экалягічнага саюза „Чарнобыль”. Цяпер апякуецца сайтам у Інтэрнэце „Мы – нацыя!”. З дня на дзень выйдзе з друку яго аповесьць „Зямля, даруй…”.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт