Logo Polskiego Radia
Print

ААН: Беларускія ўлады вяртаюцца да шырокамаштабных рэпрэсіяў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.05.2017 15:24
Спэцдакладчык ААН выказвае шкадаваньне ў сувязі з «хуткім і рэзкім пагаршэньнем агульнай сытуацыі з правамі чалавека» у Беларусі.
Glow Images/East News

Спэцдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасьці ў новым дакладзе выказвае шкадаваньне ў сувязі з «хуткім і рэзкім пагаршэньнем агульнай сытуацыі з правамі чалавека» у Беларусі ў пэрыяд з 1 красавіка 2016 га па 31 сакавіка 2017 года.

Тэкст дакладу апублікаваны на сайце вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Харасьці адзначае «вяртаньне ўрада Беларусі да палітыкі шырокамаштабных рэпрэсіяў у дачыненьні да грамадзянаў, якія ажыцьцяўляюць свае правы або адстойваюць іх».

«На працягу сакавіка 2017 года па ўсёй краіне ўрад ажыцьцяўляў цэнтралізаваныя рэпрэсіі ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў, палітычных апанэнтаў і журналістаў, а таксама замежных назіральнікаў, – гаворыцца ў дакладзе. – Рэпрэсіі дасягнулі сваёй кульмінацыі 25 сакавіка (Дзень Волі), дня народнага, але не прызнанага афіцыйна, сьвяткавання нацыянальнай незалежнасьці».

У дакладзе пазначана, што падчас сакавіцкіх пратэстаў былі затрыманыя больш за 900 чалавек, што стала самай суровай хваляй затрыманьняў з часоў рэпрэсіяў пасьля выбараў 2010 года.

Харасьці таксама падкрэслівае, што ў сакавіку 2017 года беларускія СМІ сутыкнуліся з «надзвычайным ціскам з боку ўладаў» – было зафіксавана 123 выпадкі парушэньня правоў журналістаў.

«У найбольшай ступені перасьледам, затрыманьнямі і зьбіццём з боку міліцыі падвяргаліся журналісты «Белсат TV», – адзначаецца ў дакладзе.

belsat.eu/БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт