Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь уводзіць бязьвізавы рэжым для інвэстараў парку „Вялікі камень”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.05.2017 12:09
Прадугледжана таксама магчымасьць найму замежнымі кампаніямі працоўных-імігрантаў для работ.
flickr.com

Беларусь уводзіць бязьвізавы рэжым для інвэстараў парку „Вялікі камень”
Прадугледжана таксама магчымасьць найму замежнымі кампаніямі працоўных-імігрантаў для работ.
Патэнцыяльныя інвэстары й рэзыдэнты Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка „Вялікі камень” змогуць знаходзіцца ў Беларусі бязь візы на працягу 180 сутак у каляндарным годзе. Гэта прадугледжана ўказам нумар 166, паведаміў першы намесьнік генэральнага дырэктара СЗАТ „Кампанія па разьвіцьці індустрыяльнага парка” Кірыл Карацееў.
„Спэцыфіка праекта, яго міжнародны статус патрабуюць прыцягненьня на работу ў парк вялікай колькасьці замежных спэцыялістаў, якія маюць вопыт работы ў рэалізацыі аналягічных праектаў у замежных краінах, а таксама валодаюць замежнымі мовамі на ўзроўні роднай мовы. Таму ўказам замацаваны бязьвізавы ўезд у Беларусь прадстаўнікоў патэнцыяльных інвэстараў і рэзыдэнтаў з магчымасьцю іх знаходжаньня на яе тэрыторыі на працягу 180 сутак у каляндарным годзе”, - адзначыў Кірыл Карацееў.
Таксама прадугледжана магчымасьць найму замежнымі кампаніямі працоўных-імігрантаў для работ.
Дакумэнт дазваляе рэгістраваць па месцы жыхарства й (або) знаходжаньня замежных грамадзян у часовых жылых памяшканьнях, спэцыяльна ўзводзімых для гэтых мэт, - для аптымізацыі затрат, зьвязаных з прыцягненьнем замежнай рабочай сілы на аб'екты, якія фінансуюцца зьвязанымі крэдытамі.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт