Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся збор подпісаў за зьмену ўмоваў утрыманьня ў СІЗА

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.05.2017 12:57
Праваабаронцы ў сеціве зьбіраюць подпісы пад зваротам аб зьмене ўмоваў утрыманьня адміністрацыйна арыштаваных.

У сеціве пачаўся збор подпісаў пад зваротам аб зьмене ўмоваў утрыманьня адміністрацыйна арыштаваных.
Кампанія накіраваная на паляпшэньне ўмоваў адбыцьця адміністрацыйных арыштаў («суткі»). Шэраг арганізацый (Праваабаронцы супраць катаваньняў, ПЦ «Вясна») праводзілі маніторынг адбыцьця «сутак». Гэты маніторынг паказаў, што ёсьць некалькі праблем, якія досыць базавыя, але моцна ўплываюць на кожнага канкрэтнага чалавека, які адбывае адміністрацыйны арышт – праблема прыёму перадач толькі ад сваякоў, адсутнасьць адзінага графіка прыёму перадач у розных установах адбыцьця арышту, адсутнасьць у агульным доступе інфармацыі аб адрасах ізалятараў часовага ўтрыманьня (ІЧУ), іх начальнікаў, часу асабістых прыёмаў, а гэтак жа недахоп альбо адсутнасьць супрацоўнікаў жанчын у месцах адбыцьця жанчынамі адміністрацыйных арыштаў.
Аўтары звароту зьвяртаюць увагу, што праблемы не такія вялікія, але іх рашэньне рэальна палепшыць сытуацыю кожнага, хто калі-небудзь патрапіць на «суткі». Іншы станоўчы момант складаецца ў тым, што выправіць сытуацыю можна ўнясеньнем зьмяненьняў у падзаконны акт, а менавіта ў Правілы ўнутранага распарадку месцаў адбыцьця адміністрацыйнага арышту, зацьверджаных Пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 2015/10/20 № 313.
Для таго, каб падтрымаць кампанію трэба запоўніць абавязковыя палі на старонцы http://zvarot.by і націснуць «Адправіць».
Калектыўны зварот будзе накіравана ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь 26 чэрвеня ў Міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў катаваньняў.
........

Кампанія накіраваная на паляпшэньне ўмоваў адбыцьця адміністрацыйных арыштаў («суткі»). Шэраг арганізацый (Праваабаронцы супраць катаваньняў, ПЦ «Вясна») праводзілі маніторынг адбыцьця «сутак».

Гэты маніторынг паказаў, што ёсьць некалькі праблем, якія досыць базавыя, але моцна ўплываюць на кожнага канкрэтнага чалавека, які адбывае адміністрацыйны арышт – праблема прыёму перадач толькі ад сваякоў, адсутнасьць адзінага графіка прыёму перадач у розных установах адбыцьця арышту, адсутнасьць у агульным доступе інфармацыі аб адрасах ізалятараў часовага ўтрыманьня (ІЧУ), іх начальнікаў, часу асабістых прыёмаў, а гэтак жа недахоп альбо адсутнасьць супрацоўнікаў жанчын у месцах адбыцьця жанчынамі адміністрацыйных арыштаў.

Аўтары звароту зьвяртаюць увагу, што праблемы не такія вялікія, але іх рашэньне рэальна палепшыць сытуацыю кожнага, хто калі-небудзь патрапіць на «суткі». Іншы станоўчы момант складаецца ў тым, што выправіць сытуацыю можна ўнясеньнем зьмяненьняў у падзаконны акт, а менавіта ў Правілы ўнутранага распарадку месцаў адбыцьця адміністрацыйнага арышту, зацьверджаных Пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 2015/10/20 № 313.

Для таго, каб падтрымаць кампанію трэба запоўніць абавязковыя палі на старонцы zvarot.by і націснуць «Адправіць».

Калектыўны зварот будзе накіравана ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь 26 чэрвеня ў Міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў катаваньняў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт