Logo Polskiego Radia
Print

«Сьвятар» выманьваў грошы ў жыхароў Менска

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.05.2017 14:12
Людзі скардзіліся ў міліцыю, што іх падмануў мужчына, які прадстаўляўся сьвятаром.
youtube.com/screen

«Сьвятар» выманьваў грошы ў жыхароў Менска
У канцы красавіка ў менскую міліцыю паступіла некалькі заяваў. Людзі скардзіліся, што іх падмануў мужчына, які прадстаўляўся сьвятаром.
Праваахоўнікі высьветлілі, што махляр прадстаўляўся «айцом Аляксандрам», прапаноўваў асьвяціць кватэры, пры гэтым даставаў запіскі і прапаноўваў іх запоўніць. Тлумачыў, што яны будуць перададзеныя манахам з Грэцыі, якія якраз прыехалі ў Менск. Таксама мужчына прапаноўваў набыць ладанку, зьбіраў «ахвяраваньні для анкахворых дзяцей».
23 траўня міліцыянты затрымалі 44-гадовага менчука. Раней ён быў судзімы, на момант затрыманьня нідзе не працаваў. Сьвятаром ён не зьяўляецца.
Цяпер па справе праводзіцца праверка. Мужчына можа быць датычны да аналягічных злачынстваў як у сталіцы, так і іншых гарадах. Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб фактах махлярства «сьвятара», зьвярнуцца ў Першамайскае РУУС Менска асабіста альбо па тэлефонах 102, 8-017-239-66-18, 8-017-280-02-02. Канфідэнцыяльнасьць гарантуецца.
http://nn.by/?c=ar&i=191208


У канцы красавіка ў менскую міліцыю паступіла некалькі заяваў. Людзі скардзіліся, што іх падмануў мужчына, які прадстаўляўся сьвятаром.

Праваахоўнікі высьветлілі, што махляр прадстаўляўся «айцом Аляксандрам», прапаноўваў асьвяціць кватэры, пры гэтым даставаў запіскі і прапаноўваў іх запоўніць. Тлумачыў, што яны будуць перададзеныя манахам з Грэцыі, якія якраз прыехалі ў Менск. Таксама мужчына прапаноўваў набыць ладанку, зьбіраў «ахвяраваньні для анкахворых дзяцей».

23 траўня міліцыянты затрымалі 44-гадовага менчука. Раней ён быў судзімы, на момант затрыманьня нідзе не працаваў. Сьвятаром ён не зьяўляецца.Цяпер па справе праводзіцца праверка. Мужчына можа быць датычны да аналягічных злачынстваў як у сталіцы, так і іншых гарадах.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб фактах махлярства «сьвятара», зьвярнуцца ў Першамайскае РУУС Менска асабіста альбо па тэлефонах 102, 8-017-239-66-18, 8-017-280-02-02. Канфідэнцыяльнасьць гарантуецца.

nn.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт