Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісар засумняваўся ў ідэі энэргаблякады БелАЭС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.05.2017 13:10
На думку Мараша Шэфчовіча, спробы блякаваць імпарт электраэнэргіі з АЭС з трэціх краін могуць супярэчыць нормам СГА.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Адказны за энэргетыку эўракамісар Мараш Шэфчовіч падчас візыту ў Летуву заявіў, што спробы блякаваць імпарт электраэнэргіі з АЭС з трэціх краін могуць супярэчыць нормам СГА. Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайце, у сваю чаргу, не сумняваецца ў законнасьці гэтай ініцыятывы Вільні.

«Вельмі цяжка кантраляваць характар імпартуемай электраэнэргіі па тэхнічных прычынах. У ЭЗ нельга забараніць імпартаваць атамную энэргію, паколькі гэта супярэчыць прынцыпам ўнутранага энэргетычнага рынку. Забарона на імпарт электраэнэргіі з атамных станцый з краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ, трэба ацаніць з улікам палажэньняў СГА», – сказаў Шэфчовіч у інтэрвію газэце Verslo zinios, якое цытуе ru.delfi.lt.

На яго думку, ня ясна, ці дапамогуць забароны на імпарт атамнай электраэнэргіі забясьпечыць больш высокія стандарты бясьпекі на АЭС за межамі Эўразьвязу. Шафчовіч заявіў, што Эўракамісія таксама ставіць сваёй мэтай адпаведнасьць Беларускай АЭС найвышэйшым стандартам бясьпекі.

Кіраўнік Летувы Даля Грыбаўскайце, разам з тым, не сумняваецца ў законнасьці летувіскай ідэі блякаваць пастаўкі з БелАЭС.

«Гэта ня толькі энэргетыка, ня толькі электраэнэргія, але і пытаньне нацбясьпекі. Таму наша рашэньне легітымнае, мы будзем яго выконваць», – сказала Грыбаўскайтэ.

У ходзе візыту Шафчовіча летувіскія чыноўнікі таксама арганізавалі яму палёт на паветраным шары, каб ён пераканаўся ў блізкасьці АЭС ад Вільні. Эўракамісара суправаджаў міністар энэргетыкі Летувы Жыгімонт Вайчюнас.

news.tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт