Logo Polskiego Radia
Print

Касьцёл рыхтуе пагадненьне, якое плянуе падпісаць з дзяржавай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.05.2017 07:09
  • Касьцёл рыхтуе пагадненьне.mp3
Дакумэнт мог бы урэгуляваць адносіны паміж Касьцёлам і дзяржавай, напрыклад, у сфэрах мэдыцыны, адукацыі, культуры.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічМітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Канфэрэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі рыхтуе пагадненьне, якое плянуе падпісаць з дзяржавай. На майскім пленарным пасяджэньні «біскупы выказаліся за неабходнасьць юрыдычнага ўрэгуляваньня адносін паміж Каталіцкім Касьцёлам у Беларусі і дзяржавай для больш эфэктыўнага супрацоўніцтва дзеля духоўнага дабра беларускага народа».
На працягу некалькіх апошніх гадоў у Беларусі на розных узроўнях абмяркоўвалася падрыхтоўка пагадненьня паміж Сьвятым Пасадам і Рэспублікай Беларусь. Як вынікае з камунікату, Канфэрэнцыя Біскупаў хоча прапанаваць са свайго боку іншы дакумэнт, які, на яе думку, урэгулюе адносіны паміж Касьцёлам і дзяржавай, напрыклад, у сфэрах мэдыцыны, адукацыі, культуры – пракамэнтаваў для Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Пагадненьне можа стаць унікальным, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ня змог узгадаць ніводнай іншай краіны, дзе такога роду адносіны рэгуляваліся б дамовай паміж мясцовым Касьцёлам і дзяржавай, звычайна гэта канкардат або іншае пагадненьне, касьцёльны бок у якім прадстаўляе Сьвяты Пасад.
«Выклікі часу такія, што трэба духоўна акармляць і вязьняў, і хворых у шпіталях, школа таксама тое месца, дзе павінен прысутнічаць Касьцёл. А калі няма такой дамовы, часта наша прысутнасьць залежыць ад канкрэтнага чалавека: ці пусьціць ён нас да вязьня, ці дазволіць цэлебраваць св. Імшу ў шпіталі... І гэта трэба замацаваць правам. Таму мы распрацоўваем такое пагадненьне», – патлумачыў іерарх.
Прыклад такога дакумэнту ў Беларусі ўжо ёсьць: ён быў падпісаны 15 гадоў таму паміж дзяржавай і Праваслаўнай Царквой і стаў базай для больш вузкіх дамоў – з канкрэтнымі міністэрствамі і ведамствамі.
Гэтую ж стратэгію ўзяў пад увагу і Каталіцкі Касьцёл у Беларусі. Калі ініцыятыва будзе рэалізавана, пагадненьне паміж Касьцёлам у Беларусі і дзяржавай стане новым штуршком і ў адносінах, і ў працы, лічыць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Гэта не азначае, што ня будуць далей весьціся працы па падрыхтоўцы пагадненьня паміж Сьвятым Пасадам і Беларусьсю, двума суб’ектамі міжнароднага права. І калі такое пагадненьне будзе падпісана, той дакумэнт, які мы рыхтуем зараз, страціць сілу, бо неабходнасьць у ім адпадзе», – падзяліўся іерарх юрыдычнымі тонкасьцямі.
Менавіта зацягнуты працэс падрыхтоўкі ватыканска-беларускага пагадненьня і падштурхнуў да распрацоўкі дамовы паміж мясцовым Касьцёлам і дзяржавай.

Ватыканскае радыё/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт