Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ўпэўнена расьце колькасьць беспрацоўных

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 26.05.2017 19:12
У красавіку было звольнена на 7600 чалавек менш, чым прынята на працу.
Bild: pixabay.com/Public Domain CC0

Беларускія прадпрыемствы ў красавіку звольнілі 53,8 тысячы работнікаў, а на працу ўзялі на 7,6 тысячы чалавек менш – паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на Белстат. Арганізацыі больш звальняюць, чым працаўладкоўваюць, ужо шосты месяц запар.

У адукацыі ў мінулым месяцы звольнілі на 27,5% працаўнікоў больш, чым узялі на працу, у ахове здароўя ды сфэры сацыяльных паслуг – на 31,4% больш; ў сфэры творчасьці, спорту, забаваў і адпачынку – на 54% больш; а ў прамысловасьці – на 26,8% больш.

Пры гэтым колькасьць працаўладкаваных перавышае колькасьць звольненых у будаўніцтве, а таксама ў сфэры інфармацыі ды сувязі.

У апошні раз прадпрыемствы больш актыўна бралі на працу, чым звальнялі працаўнікоў, у кастрычніку мінулага году. Усяго ў першым квартале гэтага году звольнілі на 11 045 чалавек больш, чым прынялі на працу.

У 2016 годзе прадпрыемствы звольнілі амаль 719,5 тысячы чалавек, а ўзялі – на 108,1 тысячы менш.

tut.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт