Logo Polskiego Radia
Print

У школах Беларусі – апошні званок

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.05.2017 09:22
Школы заканчвае 57 тысячаў хлопцаў і дзяўчат, ВНУ намераныя набраць 58 тысячаў студэнтаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Апошні званок сёньня празвініць для 57 тысяч выпускнікоў па ўсёй краіне – перадае партал TUT.BY.

30 траўня ва ўсіх школах Беларусі праходзяць урачыстыя лінейкі з нагоды завяршэньня навучальнага году. Школы, гімназіі й ліцэі ў гэтым годзе заканчваюць 57 256 хлопцаў і дзяўчат. У 2016-м іх было практычна столькі ж – 57 400.

Больш за ўсё выпускнікоў гэтай вясной на Берасьцейшчыне – 10 650, зусім няшмат ад вобласці адстае Менск – 9199. А найменш за ўсё выпускнікоў 11-х клясаў налічваецца на Гарадзеншчыне – 6297.

9 і 10 чэрвеня 11- клясьнікаў чакаюць выпускныя вечары. 12 чэрвеня пачнецца цэнтралізаванае тэставаньне. Традыцыйна першымі пісаць заданьні будуць тыя, хто захацеў здаваць беларускую мову. 14 чэрвеня будуць здаваць тэсты па расейскай мове.

ВНУ Беларусі плянуюць набраць на бясплатную форму навучаньня 27,1 тысячы абітурыентаў, па платную – 31 тысячу. Уступная кампанія ва ўнівэрсытэты працягнецца з 12 ліпеня да 6 жніўня.

TUT.BY/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт