Logo Polskiego Radia
Print

У бюджэце не хапае сродкаў на ільготы ліквідатарам ЧАЭС

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.05.2017 15:38
Так улады адказалі на пэтыцыю з заклікам вярнуць ільготы ліквідатарам

З дадзенай выступіла 20 красавіка Моладзь БНФ.

Арганізацыя запусціла петыцыю з патрабаваньнем ад уладаў вярнуць ільготы ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама прыняць іншыя неабходныя меры па ліквідацыі наступстваў гэтай трагедыі. Пад петыцыяй за 14 дзён падпісаўся 91 чалавек, а 4 траўня пэтыцыя была накіравана ў Савет Міністраў і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Стала вядома пазыцыя ўладаў па гэтым пытаньні. Актывісты Моладзі БНФ атрымалі адказы ад Палаты прадстаўнікоў, міністэрстваў. Дзяржаўныя ўстановы заявілі, што ў дадзенай сфэры нічога ня трэба зьмяняць, бо ўсё добра, у забруджаных раёнах нічога не вырошчваецца і студэнты туды не накіроўваюцца.

Апроч таго, улады напісалі, што не ў стане фінансава ўтрымліваць сыстэмы кампэнсацый ды ільгот ліквідатарам аварыі на ЧАЭС і жыхарам забруджаных ад ЧАЭС тэрыторый.

Прадстаўнікі Моладзі БНФ лічаць, што гэта несправядліва. Улады кажуць, што ў бюджэце няма грошай, але выдзяляць мільярдныя бюджэты на сілавыя структуры ў дзяржавы іх хапае. Бюджэт міліцыі, арміі, КДБ і іншых сілавых структур у шмат разоў большая за бюджэт дапамогі і ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт