Logo Polskiego Radia
Print

Рэзка ўпала колькасьць беларускамоўных школьнікаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.05.2017 09:27
За 10 гадоў колькасьць беларускамоўных школьнікаў скарацілася ўдвая.
Фота: ampby.org

У апошнім навучальным годзе ў Беларусі па-беларуску прадметы выкладаліся амаль 130 тысячам дзяцей. Як піша сайт nn.by, гэта 13% ад агульнай колькасці школьнікаў. Лічба самая малая за ўсе гады існаваньня незалежнай Беларусі. У савецкія часы, у 1988 годзе было 22%.

Дзесяць гадоў таму па-беларуску прадметы выкладалі амаль 250 тысячам школьнікаў. Нацыянальнае адраджэньне пачатку 1990-х дало рэзкі рост долі беларускамоўных школьнікаў, але Аляксандр Лукашэнка зноў пачаў пераводзіць адукацыю на рускую мову.

У Менску на роднай мове вучацца толькі няпоўныя 2% дзяцей. Што да рэгіёнаў, дык толькі ў Віцебскай і Гомельскай абласьцях зафіксаваная станоўчая тэндэнцыя. Там за год колькасьць беларускамоўных вучняў вырасла на 0,3%. На Віцебшчыне было 11,3% цяпер 11,6%, на Гомельшчыне — з 12,1% да 12,4%.

euroradio.fm/nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт