Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Менску адкрываецца выстава «Уцелясьненьне» Монікі Старовіч

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.05.2017 13:19
"Так напраўду, за сваё жыцьцё я стварыла мала прац, гераіняй якіх была не жанчына".
http://www.instpol.by/

Сёньня а 18 гадзіне ў Менску адкрываецца выстава «Уцелясьненьне» польскай мастачкі Монікі Старовіч.

Запрашаюць Польскі Інстытут у Менску й Беларускі Саюз дызайнэраў.

Месца мерапрыемства вул. Брылеўская 14 (уваход са двара)

«Гэтая выстава - толькі частка маіх разважаньняў апошняга часу, занатаваных у выглядзе малюнкаў і кантрабандай правезеных у мае плякатныя творы – зробленыя па замове або па патрэбе сэрца. Так напраўду, за сваё жыцьцё я стварыла мала прац, гераіняй якіх была не жанчына. Я досыць шмат малюю і сукупнасьць гэтых мілых працэдур пяшчотна называю «голыя бабы», нават калі гераіні маіх малюнкаў маюць сукенкі ці прыкрытыя іншым чынам. Хто такія «голыя бабы» насамрэч? Гэта шчырыя, свабодныя і, па сутнасьці сваёй, нявінныя істоты, якія адкрываюць перад намі свае эмоцыі, бо справа не толькі ў прыгожых аголеных целах», – расказала пра свае працы Моніка Старовіч

Выстава «Уцелясьненьне» будзе працаваць у Беларускім Саюзе дызайнэраў да 30 чэрвеня.

Польскі Інстытут у Менску/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт