Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк зьніжае стаўку рэфінансаваньня

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.05.2017 18:02
Гэта робіцца з улікам станоўчых тэндэнцый у эканоміцы.

Праўленьне Нацыянальнага банку Беларусі прыняло рашэньне зьнізіць стаўку рэфінансаваньня – ад 14 да 13% гадавых. Зьніжаюцца таксама стаўкі па апэрацыях падтрымкі ліквіднасьці банкаў.

Гэтыя рашэньні прынятыя з улікам станоўчых тэндэнцый у эканоміцы, умацаваньня стабільнасьці ў грашова-крэдытнай сфэры.

Паводле ацэнак экспэртаў Нацбанку, у Беларусі назіраецца тэндэнцыя запаволеньня інфляцыі – нават больш значнымі тэмпамі, чым чакалася. Таксама на валютным рынку склалася спрыяльная сытуацыя: чыстая прапанова замежнай валюты забясьпечвае ўстойлівасьць абменнага курсу рубля і дазваляе Нацбанку папаўняць золатавалютныя рэзэрвы.

Фармаваньне ў студзені-сакавіку станоўчага зьнешнегандлёвага сальда ў памеры 200 мільёнаў даляраў паспрыяла зьніжэньню дэфіцыту плацёжнага балянсу з 1,5 мільярда даляраў да 900 мільёнаў.

Паводле Радыё «Свабода»/Белапан/Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт