Logo Polskiego Radia
Print

Белсат хоча перайсьці на расейскую мову

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.05.2017 17:17
Тэлеканал зьбіраецца адкрыць расейскамоўную штодзённую праграму «Вот так».

Тэлеканал заявіў, што гэта робіцца з мэтай змагацца з прапагандай і знайсьці дадатковае фінансаваньне. Сябры Назіральнай рады Белсату і многія карыстальнікі ў сацыяльных сетках успрынялі гэтую навіну, як крок да русыфікацыі каналу.

Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы заявіла, што няма гаворкі пра русыфікацыю Белсату. Маўляў дырэкцыя хацела гэта зрабіць ужо даўно, дзеля гэтага на канале нават была створаная адмысловая рэдакцыя расейскамоўных праграмаў. Але праз адсутнасьць сродкаў яе прадукцыя пакуль не пачалася.

Новая расейскамоўная перадача будзе інфармацыйна-публіцыстычнай. У ёй маюць абмяркоўвацца тэмы, якіх пазьбягае беларуская і расейская тэлевізіі, а таксама міжнародныя падзеі, якія расейская прапаганда фальсыфікуе.

На пытаньне пра далейшы лёс каналу, у сувязі са скарачэньнем фінансаваньня, Рамашэўска-Гузы адказала, што «сытуацыя трывожная», але кіраўніцтва працягвае шукаць сродкі за мяжой.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт