Logo Polskiego Radia
Print

Дзіцячую хакейную форму ў Беларусі будуць шыць вязьні

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.06.2017 10:10
Ідэю міністра ўнураных справаў падтрымаў Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка гуляе ў хакейАляксандр Лукашэнка гуляе ў хакейwww.president.gov.by

Аляксандар Лукашэнка падчас час сходу Нацыянальнага алімпійскага камітэту падтрымаў ідэю вырабу спартовай формы, рыштунку й нават канькоў у калёніях, перадае Радыё «Свабода» са спасылкай на тэлеканал АНТ.

Паводле Лукашэнкі, ідэю яму прапанаваў міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Лукашэнка з такой прапановай пагадзіўся. Ён заявіў, што зьняволеныя беларускіх калёніяў пашыюць дзіцячую форму «для любога віду спорту», і што гэта «будзе каштаваць капейкі»

Наладзіць выпуск спартовага рыштунку для дзяцей і дарослых у Беларусі Лукашэнка загадаў яшчэ да сходу Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Пра гэта ў панядзелак паведаміў намесьнік прэм’ера Васіль Жарко. Форму замежнай вытворчасьці плянуецца пакінуць толькі для нацыянальнай зборнай.

Паводле дасьледаваньня амэрыканскага цэнтру Prison Policy Initiative на 1 студзеня 2017 году ў зьняволеньні ў Беларусі знаходзілася 35,2 тысячы чалавек. Яшчэ амаль 7 тысяч знаходзіліся ў лячэбна-працоўных прафілякторыях. Тэндэнцыя росту колькасьці вязьняў у турмах, калёніях і ЛПП назіраецца ў Беларусі ўжо 3 гады.

svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт