Logo Polskiego Radia
Print

Аднавіўся беларуска-польскі дыялёг гісторыкаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.06.2017 18:28
З дыялёгу выключаныя незалежныя дасьледчыкі беларуска-польскіх стасункаў.

На гістарычным факультэце БДУ праходзіць беларуска-польскі круглы стол.

Тэма сустрэчы — «Дыялёг гісторыі/Гісторыя дыялёгу. Складаныя пытаньні ў гісторыі Беларусі і Польшчы, іх адлюстраваньне ў гістарыяграфіі абедзьвюх краінаў і пэрспэктывы для збліжэньня навуковых пазыцый».

Цягам двух дзён удзельнікі маюць абмеркаваць розныя ацэнкі складаных і спрэчных гістарычных праблемаў, а таксама прадставяць свае навуковыя падыходы да іх вырашэньня.

У адкрыцьці дыялёгу ўдзельнічалі амбасадар Польшчы ў Беларусі Кондрад Паўлік, прарэктар у вучэбнай рабоце БДУ Сяргей Ходзін, дэкан гістарычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Аляксандар Каханоўскі, прарэктар у пытаньнях адукацыі Ўнівэрсытэту ў Беластоку Войцэх Сьляшыньскі, дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Матэвуш Адамскі.

Да абмеркаваньня запрошаныя прадстаўнікі шматлікіх ВНУ Беларусі і Польшчы. Аднак шэраг незалежных беларускіх гісторыкаў, абазнаных у тэме беларуска-польскіх стасункаў, запрашэньня на мерапрыемства не атрымалі.

Пасьля сустрэчы ў Менску на вясну наступнага года заплянавана аналягічнае пасяджэньне ў Польшчы ў Беластоку.

Паводле Радыё “Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт