Logo Polskiego Radia
Print

Віцебляне дамагаюцца добраўпарадкаваньня гораду

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.06.2017 14:11
Сотні чалавек дамагаюцца асьвятленьня шашы і падаўжэньня маршруту аўтобусаў.
Foto: bchd.infoFoto: bchd.infoFoto: bchd.info

Сябры БХД ініцыятывы «Віцебск-горад наш» сабралі 96 подпісаў пад зваротам да гарадзкіх уладаў.

Ідзецца пра асьвятленьне Новааршанскай шашы, асфальтаваньне дарожак у парку 1000-годзьдзя і прымыкаючай да яго з мікрараёна вуліцы Броўкі, а таксама 37 подпісаў за падаўжэньне маршруту аўтобусаў №№18, 22 да прыпынку «Мэдцэнтар», што палегчыла б месьцічам дабірацца да станцыі Лучоса, адкуль яны едуць на лецішчы.

У Віцебску шмат праблемных тэрыторый, Новааршанская шаша – адна зь іх. Тут няма асьвятленьня на працягу амаль усёй шашы, што стварае праблему для мінакоў ва ўмовах інтэнсіўнага транспартнага руху на дарозе. Асаблівая праблема ў зоне пераходу з мікрараёна Броўкі праз парк. Пераход пазначаны шыльдамі, «зебра» сьцерлася, ляжачых паліцэйскіх няма. Усё гэта небясьпечна для людзей, – зазначае кіраўнік ініцыятывы Тацьцяна Севярынец.

Паводле БХД/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт