Logo Polskiego Radia
Print

Мінкульт атрымаў 26 заявак на конкурс па помніку ў Курапатах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.06.2017 12:28
Мінкульт прапанаваў, каб пададзеныя на конкурс праекты разгледзела спэцыяльна створаная грамадзкая працоўная група.
КурапатыКурапатыФота: radyjo.net

За час правядзеньня конкурсу на помнік у Курапатах Міністэрства культуры атрымала 26 заявак. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным адказе за подпісам першай намесьніцы міністра Ірыны Дрыгі, які атрымала Эўрарадыё.

Усе заяўкі пададзеныя ананімна.

«Разам з тым, у Міністэрства культуры на працягу правядзеньня конкурсу паступалі звароты грамадзян з альтэрнатыўнымі прапановамі па пытаньні мэмарыялізацыі ўрочышча »Курапаты« і просьбамі вынясеньня на грамадзкае абмеркаваньне пытаньня ўстаноўкі мэмарыяла», – гаворыцца ў адказе.

Паколькі спрэчныя пытаньні, узьнятыя грамадзкасьцю, патрабуюць больш часу для асэнсаваньня, гаворыцца ў дакумэнце, Мінкульт прапанаваў, каб пададзеныя на конкурс праекты разгледзела спэцыяльна створаная грамадзкая працоўная група.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт