Logo Polskiego Radia
Print

У Слоніме неўзабаве прэм’ера «Тараса на Парнасе»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.06.2017 19:01
У спэктаклі занятая ўся акцёрская трупа тэатра, у ім шмат вясёлых танцаў, розных сцэнічных эфэктаў і аздабленьняў.
Слонімскі драматычны тэатрСлонімскі драматычны тэатрФота: Слонімскі драматычны тэатр

У нядзелю, 11 чэрвеня, у Слонімскім драматычным тэатры адбудзецца першы прэм’ерны паказ спэктаклю «Тарас на Парнасе» па п’есе беларускага драматурга Сяргея Кавалёва. Спэктакль паставіў галоўны рэжысэр тэатра Васіль Сявец.

Ананімная паэма «Тарас на Парнасе» напісаная ў XIX стагодзьдзі. Дасьледчык гісторыі беларускай літаратуры Генадзь Кісялёў даказаў, што паэма была напісаная студэнтам Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута Канстанцінам Вераніцыным. Несумненна, што гэты чалавек добра ведаў літаратуру й тыя працэсы, якія праходзілі ў ёй, ведаў жыцьцё селяніна, яго характар і душэўны склад. Паэма зьяўляецца глыбока нацыянальным творам. Невыпадкова Генадзь Кісялёў назваў яе «першай літаратурнай любоўю Беларусі».

Драматург паводле паэмы Канстанціна Вераніцына напісаў п’есу, хаця інтэрпрытацыя яе значна адрозьніваецца ад арыгінала. У спэктаклі, асабліва ў слонімскім «Тарасе на Парнасе», больш цікавей можна даведацца й паглядзець пра жыцьцё й прыгоды на Парнасе палясоўшчыка Тараса, ролю якога выдатна сыграў майстар сцэны тэатра Ўладзімір Навумік.

У спэктаклі занятая ўся акцёрская трупа тэатра. У ім шмат вясёлых танцаў, розных сцэнічных эфэктаў і аздабленьняў. Несумненна, што гледачы атрымаюць пэўную асалоду ад прэм’еры ў Слоніме.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт