Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд зьмякчыў пакараньне для былых сілавікоў па "справе сямнаццаці"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.06.2017 14:19
Былым супрацоўнікам праваахоўных органаў тэрмін скарочаны на шэсьць гадоў, галоўнаму фігуранту — на адзін год.
foto: www.polskieradio.pl

У Вярхоўным судзе абвешчана рашэньне па апэляцыі абвінавачаных "справы сямнаццаці". Былым супрацоўнікам праваахоўных органаў тэрмін скарочаны на шэсьць гадоў, галоўнаму фігуранту Канстанціну Вілюгу — на адзін год.

Такім чынам, былы опэрупаўнаважаны КДБ Ігар Карыцкі прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўленьня волі, як і былы опэрупаўнаважаны ГУБАЗіК МУС Канстанцін Дзенісевіч. Экс-опрупаўнаважанаму КДБ Дзьмітрыю Вераценскаму канчаткова прызначана пакараньне ў выглядзе дзевяці гадоў пазбаўленьня волі, Канстанціну Вілюгу — 19 гадоў калёніі.

Вярхоўны суд палічыў недаказаным шэраг эпізодаў, зьвязаных з распаўсюджваньнем спайсаў, а таксама выключыў з абвінавачаньня акалічнасьць ажыцьцяўленьня сілавікамі незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, незаконнага абароту наркотыкаў у складзе арганізаванай злачыннай групы.

Разгляд па "справе сямнаццаці" вёўся дзевяць месяцаў. На лаве падсудных апынулася 17 абвінавачаных, у тым ліку два былыя супрацоўнікі КДБ і адзін — галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з аргзлачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.

У абвінавачваньні адзначана, што злачынная група мела разгалінаваную наркасетку як у Беларусі, так і ў Расеі. Анлайн-магазін па продажы спачатку дазволеных, а затым забароненых рэчываў называўся LegalMinsk.

Паводле даных сьледства, злачынны даход склаў каля 1,6 млн даляраў. Абвінавачаныя з гэтай сумай не пагадзіліся.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт