Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія байдарачнікі супраць рэалізацыі праекта воднага шляху Е40

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.06.2017 17:11
Яны перасьцерагаюць, што прадугледжаныя праектам рэгуляваныя вадаёмы зьменяць экасыстэму Палесься.
Адпачынак на вадзеАдпачынак на вадзеwww.poland.gov.pl

Беларускія байдарачнікі супраць рэалізацыі праекта воднага шляху Е40
Яны перасьцерагаюць, што прадугледжаныя праектам рэгуляваныя вадаёмы зьменяць экасыстэму Палесься.
Больш за 50 байдарачнікаў Беларусі выступілі ў абарону Прыпяці ў сувязі з плянамі рэалізацыі праекта воднага шляху Е40.
Е40 — гэта праект суднаходнага маршруту даўжынёй больш як 2.000 кілямэтраў. Ён будзе праходзіць па тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны. Мяркуецца, што водны шлях стане новым гандлёвым шляхам паміж партамі Балтыйскага й Чорнага мораў.
4 і 5 чэрвеня на тэрыторыі Палесься прайшла акцыя „Прыпяць, дай пяць!”, прымеркаваная да Сусьветнага дня навакольнага асяродзьдзя. Байдарачнікі Беларусі разам з таварыствам „Зялёная сетка”, грамадзкімі арганізацыямі „Багна” і „Ахова птушак Бацькаўшчыны” правялі маштабны сплаў на байдарках па Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Сплаў праходзіў па рэках Случ і Прыпяць, а завяршыўся ў Тураве.
Арганізатары акцыі й яе ўдзельнікі хацелі зьвярнуць увагу ўладаў, СМІ, а таксама мясцовых жыхароў на пагрозу для прыроды Палесься й праблемы, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў сувязі з рэалізацыяй праекта воднага шляху Е40.
„Рэгуляваныя вадаёмы, будаўніцтва якіх прадугледжвае Е40, цалкам зьменяць навакольную экасыстэму Палесься. Мы рызыкуем страціць розныя віды жывёл, рыб, насякомых, птушак, каштоўных ня толькі для Беларусі, але й для ўсяго сьвету”, - адзначыў адзін з удзельнікаў сплаву, кіраўнік „Клюба падарожжаў” Гомельскага аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства Раман Хлебін. Ён дадаў, што паводкі на рацэ Прыпяць ствараюць умовы прыроднай разнастайнасьці рэгіёну й пераконваў, што варта шукаць альтэрнатыўныя шляхі разьвіцьця воднага шляху Е40 з улікам захаваньня мясцовых ляндшафтаў і балот.
Арганізатары прыродаахоўнай акцыі заклікаюць своечасова спыніцца й не марнаваць мільёны эўра на далейшую прапрацоўку праекта, які нясе ў сабе небясьпеку для прыроды Беларусі.
Плянаванае выпростваньне рэчышча ракі, будаўніцтва плацін і шлюзаў, зьмяненьне воднага рэжыму Прыпяці — усё гэта непазьбежна паўплывае на экасыстэму рэгіёну, пераконваюць актывісты.
belapan.com/аз

Больш за 50 байдарачнікаў Беларусі выступілі ў абарону Прыпяці ў сувязі з плянамі рэалізацыі праекта воднага шляху Е40.

Е40 — гэта праект суднаходнага маршруту даўжынёй больш за 2.000 кілямэтры. Ён будзе праходзіць па тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны. Мяркуецца, што водны шлях стане новым гандлёвым шляхам паміж партамі Балтыйскага й Чорнага мораў.

4 і 5 чэрвеня на тэрыторыі Палесься прайшла акцыя „Прыпяць, дай пяць!”, прымеркаваная да Сусьветнага дня навакольнага асяродзьдзя. Байдарачнікі Беларусі разам з таварыствам „Зялёная сетка”, грамадзкімі арганізацыямі „Багна” й „Ахова птушак Бацькаўшчыны” правялі маштабны сплаў на байдарках па Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Сплаў праходзіў па рэках Случ і Прыпяць, а завяршыўся ў Тураве.

Арганізатары акцыі й яе ўдзельнікі хацелі зьвярнуць увагу ўладаў, СМІ, а таксама мясцовых жыхароў на пагрозу для прыроды Палесься й праблемы, зь якімі яны могуць сутыкнуцца ў сувязі з рэалізацыяй праекта воднага шляху Е40.

„Рэгуляваныя вадаёмы, будаўніцтва якіх прадугледжвае Е40, цалкам зьменяць навакольную экасыстэму Палесься. Мы рызыкуем страціць розныя віды жывёл, рыб, насякомых, птушак, каштоўных ня толькі для Беларусі, але й для ўсяго сьвету”, - адзначыў адзін з удзельнікаў сплаву, кіраўнік „Клюба падарожжаў” Гомельскага аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства Раман Хлебін. Ён дадаў, што паводкі на рацэ Прыпяць ствараюць умовы прыроднай разнастайнасьці рэгіёну й пераконваў, што варта шукаць альтэрнатыўныя шляхі разьвіцьця воднага шляху Е40 з улікам захаваньня мясцовых ляндшафтаў і балот.

Арганізатары прыродаахоўнай акцыі заклікаюць своечасова спыніцца й не марнаваць мільёны эўра на далейшую прапрацоўку праекта, які нясе ў сабе небясьпеку для прыроды Беларусі.

Плянаванае выпростваньне рэчышча ракі, будаўніцтва плацін і шлюзаў, зьмяненьне воднага рэжыму Прыпяці — усё гэта непазьбежна паўплывае на экасыстэму рэгіёну, пераконваюць актывісты.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт