Logo Polskiego Radia
Print

Закрыцьцё польскіх школ замарозіць адносіны з Варшавай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.06.2017 14:11
Дэпутат Сэйма: Характар беларуска-польскіх адносін павінен вызначацца стаўленьнем Менска да польскай меншасьці.
www.belta.by

Закрыцьцё польскіх школ замарозіць адносіны з Варшавай
Дэпутат Сэйма: Характар беларуска-польскіх адносін павінен вызначацца стаўленьнем Менска да польскай меншасьці.
Польскі ўрад зрабіў памылку, гаворачы пра пацяпленьне адносінаў з Лукашэнкам, лічыць Робэрт Вінніцкі, дэпутат Сэйма й старшыня партыі „Нацыянальны Рух”.
Яшчэ не так даўно з сэймавай трыбуны палітык прапаноўваў прыпыніць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасьці ўзамен за выкананьне правоў беларускіх палякаў. Як вядома, з наступнага году Польшча перастане фінансаваць беларускамоўнае тэлебачаньне “Белсат”.
Цяпер Робэрт Віньніцкі абураецца спробай уладаў Беларусі зачыніць дзьве польскія школы.
„Нават калі былі толькі гэтыя дзьве школы, беларускі бок мог бы прыкласьці намаганьні, каб адкрыць новыя школы з польскай мовай навучаньня. На некалькі тысяч палякаў ёсьць толькі дзьве школы – гэта скандал. І яшчэ больш скандальна тое, што іх плянуюць закрыць. Я мяркую, што калі Беларусь пойдзе такім шляхам, то на наступныя гады нашы ўзаемадачыненьні будуць замарожаныя”, - кажа Віньніцкі.
Беларуска-польскія дачыненьні павінны быць настолькі прыязныя, наколькі добра афіцыйны Менск адносіцца да польскай меншасьці, дадае апазыцыйны дэпутат.
racyja.com/аз

Польскі ўрад зрабіў памылку, гаворачы пра пацяпленьне адносінаў з Лукашэнкам, лічыць Робэрт Віньніцкі, дэпутат Сэйма й старшыня партыі „Нацыянальны Рух”.

Яшчэ не так даўно з сэймавай трыбуны палітык прапаноўваў прыпыніць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасьці ўзамен за выкананьне правоў беларускіх палякаў. Як вядома, з наступнага году Польшча перастане фінансаваць беларускамоўнае тэлебачаньне “Белсат”.

Цяпер Робэрт Віньніцкі абураецца спробай уладаў Беларусі зачыніць дзьве польскія школы.

„Нават калі былі толькі гэтыя дзьве школы, беларускі бок мог бы прыкласьці намаганьні, каб адкрыць новыя школы з польскай мовай навучаньня. На некалькі тысяч палякаў ёсьць толькі дзьве школы – гэта скандал. І яшчэ больш скандальна тое, што іх плянуюць закрыць. Я мяркую, што калі Беларусь пойдзе такім шляхам, то на наступныя гады нашы ўзаемадачыненьні будуць замарожаныя”, - кажа Віньніцкі.

Беларуска-польскія дачыненьні павінны быць настолькі прыязныя, наколькі добра афіцыйны Менск адносіцца да польскай меншасьці, дадае апазыцыйны дэпутат.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт