Logo Polskiego Radia
Print

Гарадзенскія апазыцыянеры змагаюцца з паклёпам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.06.2017 16:28
Лідар абласной арганізацыі БНФ падаў у суд на мясцовую тэлерадыёкампанію за фільм «Маршам у нікуды».
Youtube

Вадзім Саранчукоў, лідар абласной арганізацыі БНФ, падаў у суд на мясцовую тэлерадыёкампанію за фільм «Маршам у нікуды», прысьвечаны ўдзельнікам вясновых пратэстаў. Зварот у пракуратуру, паводле актывіста, ніякіх вынікаў не даў.

17 красавіка Гарадзенскае абласное тэлебачаньне паказала ў эфіры 10-хвілінны фільм, у якім паліваюцца брудам мясцовыя актывісты ды прадстаўнікі палітычных структур. У ход пайшоў увесь прапагандысцкі набор штампаў пра апазыцыю: «вечныя беспрацоўныя», «алькаголікі» і г.д.

«У фільме былі выкарыстаныя кадры апэратыўных здымак, якія пасьля нейкім загадкавым чынам трапілі на тэлебачаньне,— лічыць Вадзім Саранчукоў.

Аналягічную скаргу ў пракуратуру падаў і каардынатар БХД Сяргей Верамеенка. Пры гэтым актывіст не можа зразумець, чаму фінальным адрэсатам ліста апынулася Гарадзенскае тэлебачаньне, якое, фактычна, зьяўляецца зацікаўленым бокам у разьбіральніцтве. Верамеенка таксама гатовы судзіцца з тэлевізіёншчыкамі.

Bchd.info/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт