Logo Polskiego Radia
Print

Беларусаў заклікаюць падтрымаць адлічаных з ВНУ актывістаў!

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.06.2017 15:14
9 чэрвеня зьявілася пэтыцыя за аднаўленьне ва ўнівэрсытэтах студэнтаў, адлічаных за грамадзка-палітычную актыўнасьць.
Foto: streaming z Youtube

Апошнія адлічэньні зьвязаныя з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях, якія ў лютым і сакавіку прайшлі ў розных гарадах краіны.

Пэтыцыя адрасаваная міністру адукацыі Ігару Карпенку і пяці ўнівэрсытэцкім рэктарам.

Зварот да іх выкладзены ад імя актывіста Пятра Маркелава, якога двойчы адлічалі з БДУ – у 2015 і 2016 годзе нібыта за «пропускі заняткаў». Насамрэч праблемы ў хлопца пачаліся пасьля мясцовых выбараў 2014 года, калі ён балятаваўся ў мясцовы Савет дэпутатаў.

Гэта далёка не адзіны выпадак. У лютым і сакавіку 2017 шмат людзей далучылася да пратэстаў супраць прэзыдэнцкага дэкрэту №3. За чатыры тыдні больш за 1000 пратэстоўцаў, журналістаў, палітычных і грамадзкіх актывістаў былі затрыманыя па ўсёй Беларусі. Сярод іх было шмат студэнтаў, якія спачатку арыштавалі, а потым адлічылі з ВНУ.

Аўтар пэтыцыі заклікае мінадукацыі і кіраўніцтва ВНУ неадкладна аднавіць усіх адлічаных актывістаў, а таксама спыніць рэпрэсіі за актыўнасьць у палітычных і грамадзкіх арганізацыях.

Пэтыцыю падтрымалі нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco, Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Задзіночаньне беларускіх студэнтаў.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт