Logo Polskiego Radia
Print

Расея зачыняе мяжу зь Беларусьсю з-за ісламістаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.06.2017 16:11
Захадамі супраць «Ісламскай дзяржавы» патлумачыў расейскі пасол увядзеньне памежнай зоны зь Беларусьсю/
Public Domain

Расейскі амбасадар прызнаў, што ёсьць праблемы ў адносінах паміж Менскам ды Масквой. Адна зь іх – пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі Беларусі ў Расею. Масква абмяжоўвала беларускі харчовы экспарт. Пасол паабяцаў, што дадзеная праблема хутка вырашыцца.

Таксама ён заявіў, што тры тысячы расейскіх вайскоўцаў, якія возьмуць удзел у сумесных манэўрах «Захад-2017», што пройдуць у Беларусі ў верасьні, будуць выведзеныя адразу пасьля заканчэньня вучэньняў.

Апроч таго, Аляксандар Сурыкаў заявіў, што ўвядзеньне Расеяй памежнай зоны на мяжы зь Беларусьсю і праверкі пасажыраў зь Беларусі ў расейскіх аэрапортах, зьяўляюцца крокам па барацьбе з ІдзІЛ. Маўляў дадзеная тэрарыстычная арганізацыя можа выкарыстаць адкрытасьць межаў з Расеяй, бо Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для 80 краін сьвету. У адказ на гэта Масква перавяла ў міжнародныя тэрміналы рэйсы зь Менску.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт