Logo Polskiego Radia
Print

КДБ адмовіўся паказаць сьпіс аб’ектаў, якія нельга фатаграфаваць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2017 07:57
У Беларусі рэгулярна здараюцца канфлікты, зьвязаныя з забаронай рабіць фота- і відэаздымкі пэўных аб’ектаў.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакPhoto:Piratenmensch/flickr.com/Commercial use allowed

Журналістам не паведамяць пералік асабліва рэжымных і рэжымных аб’ектаў, якія ў Беларусі забаронена фатаграфаваць. Сьпіс такіх абʼектаў Беларуская асацыяцыя журналістаў прасіла паведаміць у Саўміна. Аднак запыт быў перанакіраваны ў Камітэт дзяржбясьпекі, які адмовіўся падаць такі сьпіс.

Як гаворыцца ў афіцыйным адказе за подпісам першага намесьніка старшыні КДБ Ігара Сяргеенкі, гэтыя зьвесткі лічацца інфармацыяй, прадастаўленьне якой абмежавана.

Прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі назваў адказ з КДБ «нонсэнсам прававой сыстэмы», бо журналісты не могуць нават даведацца сьпіс аб’ектаў, якія ім забаронена фатаграфаваць і здымаць на відэа.

У Беларусі рэгулярна здараюцца канфлікты, зьвязаныя з забаронай рабіць фота- і відэаздымкі пэўных аб’ектаў. Часьцяком міліцыя ды супрацоўнікі аховы заяўляюць, што той ці іншы аб’ект зьяўляецца рэжымным. Але праверыць гэта немагчыма.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт