Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч прафінансавала выданьне біяграфіі Ўладзіміра Дубоўкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.06.2017 08:03
У панядзелак таксама ў Менску прайшло выданьне іншай кнігі Ўладзіміра Дубоўкі - «Выбраныя творы».
Сьвятлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачаміСьвятлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачаміradyjo.net

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч прафінансавала выданьне дакумэнтальнай біяграфіі пісьменьніка Ўладзіміра Дубоўкі, што выйшла ў сэрыі «Беларуская мэмуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус».
Пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку ўкладальніца кнігі Ганна Севярынец.
«Сёньня — нечакана! - вярнуўся з друкарні мой Дубоўка:) Маю на руках аўтарскія экзэмпляры - такім чынам дакумэнтальная біяграфія Ўладзіміра Дубоўкі ўжо існуе. Па-першае, хацела б выказаць шчырую падзяку фундатару выданьня, чалавеку, які прафінансаваў зьяўленьне кнігі на сьвет - ляўрэату Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Аляксандраўне Алексіевіч…», — напісала яна.
Ганна Севярынец у красавіку распавяла пра мэцэната, які паспрыяў выданьню кнігі, паабяцаўшы раскрыць імя пазьней.
У панядзелак таксама ў Менску прайшло выданьне іншай кнігі Уладзіміра Дубоўкі - «Выбраныя творы». Грошы на гэтую кнігу зьбіралі талакой.


Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч прафінансавала выданьне дакумэнтальнай біяграфіі пісьменьніка Ўладзіміра Дубоўкі, што выйшла ў сэрыі «Беларуская мэмуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус».

Пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку ўкладальніца кнігі Ганна Севярынец.

«Сёньня — нечакана! - вярнуўся з друкарні мой Дубоўка:) Маю на руках аўтарскія экзэмпляры - такім чынам дакумэнтальная біяграфія Ўладзіміра Дубоўкі ўжо існуе. Па-першае, хацела б выказаць шчырую падзяку фундатару выданьня, чалавеку, які прафінансаваў зьяўленьне кнігі на сьвет - ляўрэату Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Аляксандраўне Алексіевіч…», — напісала яна.

Ганна Севярынец у красавіку распавяла пра мэцэната, які паспрыяў выданьню кнігі, паабяцаўшы раскрыць імя пазьней.

У панядзелак таксама ў Менску прайшло выданьне іншай кнігі Ўладзіміра Дубоўкі - «Выбраныя творы». Грошы на гэтую кнігу зьбіралі талакой.

Наша Ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт