Logo Polskiego Radia
Print

ЗША працягнулі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2017 11:25
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў кангрэс пра сваё рашэньне.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗША працягнулі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў кангрэс пра сваё рашэньне.
Злучаныя Штаты Амэрыкі працягнулі санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, апублікаваным у аўторак вечарам на сайце Белага дома.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў кангрэс пра сваё рашэньне працягнуць дзеяньне ўказа, прынятага Джорджам Бушам у 2006 годзе, аб санкцыях у дачыненьні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў. „Дзеяньні членаў ураду Беларусі й іншых асоб працягваюць падрываць дэмакратычныя працэсы й інстытуты ў краіне”, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.
У дакумэнце адзначаецца, што ўлады Беларусі надалей „парушаюць правы чалавека, ажыцьцяўляюць палітычныя рэпрэсіі й вядуць карупцыйную дзейнасьць, што ўяўляе надзвычайную пагрозу нацыянальнай бясьпецы й зьнешняй палітыцы ЗША”.
„З-за гэтай прычыны я лічу неабходным працягнуць надзвычайнае становішча, уведзенае прэзыдэнцкім указам 13405 у дачыненьні да Беларусі”, — заявіў Трамп.
Рашэньне аб працягу ўказа Джорджа Буша прымаецца раз на год — у іншым выпадку праз тры месяцы пасьля чарговай даты дакумэнт страчвае сілу. Такім чынам, санкцыі ў дачыненьні да Беларусі працягнутыя да 16 чэрвеня 2018 году.
Першапачаткова паведамлялася, што візавыя й фінансавыя абмежаваньні ўводзіліся для дзесяці чалавек. Акрамя Аляксандра Лукашэнкі й яго сына, памочніка па нацыянальнай бясьпецы Віктара Лукашэнкі, у сьпіс былі ўключаныя сакратар Савета бясьпекі, міністры юстыцыі і ўнутраных спраў, старшыня КДБ, кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі. Амэрыканскім кампаніям забаронена заключаць зьдзелкі з гэтымі людзьмі. Пазьней прадстаўнікі ЗША не называлі лік чыноўнікаў, якія трапляюць пад санкцыі, і іх прозьвішчы.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт