Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі фільм пра Чарнобыль узнагароджаны на фэстывалі ў Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2017 15:39
ХХІ Міжнародны экалягічны тэлевізійны фестываль „Выратаваць і захаваць” у Ханты-Мансійску праходзіў 4-9 чэрвеня.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускі фільм пра Чарнобыль узнагароджаны на фэстывалі ў Расеі
ХХІ Міжнародны экалягічны тэлевізійны фестываль „Выратаваць і захаваць” у Ханты-Мансійску праходзіў 4-9 чэрвеня.
Беларускі дакумэнтальны фільм „Чарнобыль. Экзамен для нацыі” рэжысэра Яўгена Сяцько перамог у намінацыі „Аўтарская работа” на ХХІ Міжнародным экалягічным тэлевізійным фэстывалі „Выратаваць і захаваць” у Ханты-Мансійску, паведамілі ў Нацыянальнай кінастудыі „Беларусьфільм”.
У фільме адлюстраваны сёньняшні дзень жыцьця Беларусі, намаганьні дзяржавы па пераадоленьні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Усе гэтыя аспэкты ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у фільме адлюстраваны на канкрэтных прыкладах, праз канкрэтных людзей, якія набліжаюць разуменьне праблемы да гледача.
Нагадаем, за мінулыя 30 гадоў з рэгіёнаў радыеактыўнага забруджваньня адселена больш за 140 тыс. чалавек.
Аўтар сцэнарыя - Уладзімір Мароз, апэратар - Аляксандр Уласаў. Фільм працягласьцю 39 мінут зьняты ў 2016 годзе.
ХХІ Міжнародны экалягічны тэлевізійны фестываль „Выратаваць і захаваць” у Ханты-Мансійску(Расея) праходзіў 4-9 чэрвеня.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт