Logo Polskiego Radia
Print

Мытнікі Беларусі й Польшчы плянуюць удасканаленьне мытных апэрацый

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.06.2017 11:15
Прадстаўнікі беларускіх і польскіх мытных органаў з гэтай мэтай сустрэліся ў Горадні.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/Darek Delmanowicz

Мытнікі Беларусі й Польшчы плянуюць удасканаленьне мытных апэрацый
Прадстаўнікі беларускіх і польскіх мытных органаў з гэтай мэтай сустрэліся ў Горадні.
Удасканаленьне мытных апэрацый у рамках двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавала кіраўніцтва Гарадзенскай рэгіянальнай мытні, Палаты падатковай адміністрацыі ў горадзе Беластоку й Падляскага мытна-падатковага ўпраўленьня.
Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, удзельнікі сустрэчы, якая адбылася ў Горадні, разгледзелі прапановы па павелічэньні прапускной здольнасьці на беларуска-польскім участку мяжы, удасканаленьні працы ў пунктах пропуску „Брузгі — Кузьніца Беластоцкая” і „Бераставіца — Баброўнікі”. Таксама мытнікі вызначылі падыходы да вырашэньня важных задач па павелічэньні грузапатоку, мінімізацыі ўтварэньня чэргаў на мяжы ў выхадныя, сьвяточныя дні і ў сэзон адпачынкаў.
Прадстаўнікі беларускіх і польскіх мытных органаў наведалі транспартна-лягістычны цэнтр, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці з пунктам мытнага афармленьня „Брузгі-2”. Са станоўчым вопытам прымяненьня бестранзытнай тэхналёгіі ажыцьцяўленьня мытных апэрацый госьці азнаёміліся ва ўнутраным пункце мытнага афармленьня „Брузгі-ТЛЦ”.
Паводле інфармацыі ДМК, далейшае ўзаемадзеяньне беларускага й польскага бакоў працягнецца, у тым ліку ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва „Польшча — Беларусь — Украіна” на 2014—2020 гады Эўрапейскага інструмэнта добрасуседзтва.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт