Logo Polskiego Radia
Print

«Справу патрыётаў» перадалі з КДБ у Сьледчы камітэт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.06.2017 14:13
КДБ спыніў крымінальную справу па абвінавачаньні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі перадаў у Сьледчы камітэт крымінальную справу па «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня». Пра гэта ў камэнтары «Эўрарадыё» распавёў начальнік аддзела інфармацыі й сувязі з грамадзкасьцю цэнтральнага апарата Сьледчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

«У адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дзейнасьць незаконнага ўзброенага фармаваньня адносіцца да катэгорыі злачынстваў супраць грамадзкай бясьпекі», – патлумачыў прадстаўнік Сьледчага камітэта.

Таксама ў СК падкрэсьлілі, што КДБ спыніў крымінальную справу па абвінавачаньні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

Гэтая справа атрымала ў СМІ назву «справа патрыётаў» або «справа Белага легіёну». 14 абвінавачаных па ёй дагэтуль знаходзяцца за кратамі. Некаторыя з абвінавачаных выпушчаныя пад хатні арышт.

Першапачаткова сілавікі затрымалі больш за 30 чалавек, абвінаваціўшы іх у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Пазьней прыкладна палове зь іх выставілі дадатковыя абвінавачаньні ў стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня. Другую палову затрыманых паступова выпусьцілі з-пад варты й зьнялі абвінавачаньні.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт